Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1957 году

Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1957 году

Гартаем старонкі газеты «Ленінскі шлях» за гэты год і ўзгадваем важнейшыя падзеі мірнага жыцця нашага раёна

Новы год пачаўся з добрай навіны для калектыву Горацкай МТС. У № 3 за 6 студзеня раённая газета паведаміла аб тым, што ва ўсесаюзным сацыялістычным спаборніцтве яна заняла другое месца. Калектыву рабочых і служачых МТС уручаны пераходны Чырвоны сцяг, а яшчэ Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР, ЦК прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі і нарыхтовак выдалі прэмію – 20 тысяч рублёў. Грашовае заахвочванне атрымалі звыш 130 лепшых механізатараў, якія выканалі гадавое заданне на 130–150%. Сярод іх брыгадзіры трактарных брыгад Ждановіч, Дарусін, Власаў, Нікіцін, трактарысты Падбярэзкін, Шчыраў, Балабаеў, камбайнеры Крывіцкі, Коцікаў і іншыя.

● У сельгасарцелі імя Чкалава загарэ­ліся электрычныя лямпачкі. Аб гэтым газета паведаміла ў нумары за 8 сакавіка. Калгас набыў рухавік ДТ-54, які ўстанавілі ў 3-й брыгадзе. Элект­раэнергія забяспечвае работу млына і піларамы, праведзена электраправодка на жывёлагадоўчыя фермы.

● Аб актыўнай падрыхтоўцы да вясны паркавай гаспадаркі паведаміла раёнка 20 сакавіка. У цяпліцах тут вырошчва­юць больш 50 тысяч бягоній, дывановых і дэкаратыўных раслін. Да веснавой пасадкі намечана падрыхтаваць больш 300 тысяч штук кветкавай расады для ўпрыгожванння тэрыторыі акадэмгарадка. Расаду адпраўляюць школам і гурткам юннатаў у розныя канцы краіны. Накіравана ўжо больш 200 пасылак.

● У вёсках раёна працягваюцца будаўнічыя работы, у тым ліку на аб’ектах жылля. Толькі ў адной вёсцы сельгасарцелі імя Чкалава – Паляшчыцах – узво­дзяць 17 зрубаў.

● Пашыраецца гандлёвая сетка горада. Да адкрыцця рыхтуюць новы, добра абсталяваны магазін прадуктаў па вул. Бруцэра-Ерафееўскай. Распачата будаўніцтва тыпавой гандлёвай кропкі ў акадэмгарадку (інфармацыя з нумара за 2 жніўня).

● У лабараторыі кафедры электра­тэхнікі БСГА ўстаноўлены тэлевізар «Рубін» з экранам 360х270 мм. Мантаж устаноўкі закончаны сіламі студэнтаў і выкладчыкаў. Тэлеаматары прымаюць рэгулярныя перадачы з Мінскага тэлецэнтра, да якога 230 км.

● Калектыў будаўнікоў УНР-61 распачаў узвядзенне раённага Дома культуры, паведаміла газета 13 кастрычніка. Кладку фундаменту калектыў брыгады абавязаўся закончыць да 40-годдзя Вялікага Кастрычніка.

● Горацкі кансервавы завод пастаўляе прадукцыю на Далёкі Усход, Крайнюю Поўнач, у Маскву, Ленінград, Астрахань, Омск, Краснаярск (нумар за 27 кастрычніка). У 1950 г. было выпу­шчана 53 тыс. умоўных слоікаў кансерваванай агародніны і садавіны, у 1956-м – 2714 тыс.

● У райпрамкамбінаце паспяхова працуе люстэркавы цэх. Тут выраб­ляюць люстэркі на падрамніках, мэблевыя з шырокім фацэтам, трэльяжы розных размераў, авальныя і іншыя. І настроены на асваенне новых відаў прадукцыі.

Старонкі гартала Тамара ДРАЗДОЎСКАЯ 

Последние новости

Новости

Открытие XXXV Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Приметы на 17 июля: что можно и чего нельзя делать в этот день

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Гороскоп на 17 июля: что обещают астрологи

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Трагедия с маленьким ребенком: 4-летний ребенок утонул в искусственном водоеме

16 июля 2026
Читать новость
Новости

На «Славянском базаре в Витебске» открылся «Кукольный квартал»

16 июля 2026
Читать новость
Новости

Единый день информирования в БГСХА: как не стать жертвой мошенников и не попасть в ДТП?

16 июля 2026
Читать новость