Члены прафсаюзнай арганізацыі СШ № 4 наведалі Мірскі і Нясвіжскі замкі

Члены прафсаюзнай арганізацыі СШ № 4 наведалі Мірскі і Нясвіжскі замкі

Замкі – гэта помнікі нашай слаўнай гісторыі

Родны край – гэта і сонца над галавой, і паветра, якім ты дыхаеш. Гэта блакітныя азёры і бяскрайнія прасторы палёў. Гэта вялікія прыгожыя гарады і зусім малыя вёскі, дзе ўсе жыхары добра ведаюць адзін другога. А яшчэ гэта старажытныя помнікі, якія здзіўляюць нас сваёй веліччу

Члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Горкі” наведалі Мірскі і Нясвіжскі замкі. Гэта сапраўдны неацэнны культурны і гістарычны нацыянальны скарб. Шмат слаўных і трагічных старонак нашай гісторыі звязана з імі.

Мірскі замак-помнік узведзены ўмелымі рукамі беларусаў. Ён удзельнік усіх войнаў, якія зведала наша шматпакутная  зямля. Яго разбуралі, палілі, бралі штурмам французскія, шведскія, нямецкія войскі. У Другую сусветную вайну фашысты стварылі ў разбураным замку лагер для ваеннапалонных, а пры адступленні спалілі тут усё, што гарэла. Маладая Беларусь залячыла раны мінулай вайны і аднавіла велічны Мірскі замак. Старажытныя вежы, сцены, брукаваная падлога – усё прымушае задумацца пра мінулае.

Мясцовыя дойліды ператварылі Нясвіжскі замак у дзівосны архітэктурна-паркавы ансамбль. Асабліва ўражвае палац, падобны на казачны, толькі ў цэгле і камені. Якое хараство гэтыя высокія вежы, што імкнуцца ў неба, і велічныя залы, дзе міжволі спыняешся са сцішаным сэрцам! Усё тут дыхае жывой мінуўшчынай і прымушае задумацца пра будучыню Радзімы.

Гледзячы на гэту веліч і прыгажосць, адчуваеш гонар за родную зямлю, за сваю Бацькаўшчыну. Не трэба падарожнічаць у далёкія краіны, павандруйце па роднай Беларусі!

Жанна СКАРАБАГАТАЯ,
старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Горкі»

Последние новости

80 лет Великой Победы

ГУК «Горецкая районная библиотечная сеть» победило в областном конкурсе видеороликов «Лица Победы»

17 декабря 2025
Читать новость
Официально

Лукашенко: продолжение войны в Украине приведет к глобальному конфликту

17 декабря 2025
Читать новость
Новости

Народные приметы на 17 декабря 2025 года: что нельзя делать в этот день

17 декабря 2025
Читать новость
Новости

Гороскоп на 17 декабря 2025 года: что обещают астрологи

17 декабря 2025
Читать новость
РОЧС

В районе провели информационную кампанию и напомнили гражданам о важности установки АПИ

16 декабря 2025
Читать новость
ИМНС

МНС информирует индивидуальных предпринимателей о правомерности осуществления деятельности после 31 декабря 2025 года

16 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем