Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1954 году

Проект «80 мирных лет» рассказывает, о чем писала газета в 1954 году

У майскіх нумарах раённая газета інфармавала чытачоў аб тым, як працуюць механізатары
на веснавой сяўбе

У трактарнай брыгадзе № 7 Горацкай МТС, напрыклад, арганізавалі 2-зменную занятасць тэхнікі, а сярэдняя  выпрацоўка на дызельны трактар складала 9,2 гектара.

● У сельгасарцелі імя Малянкова для будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў наладзілі выраб цэментна-гравійных пліт, што абыходзілася калгасу танна і замяняла сотні кубамет­раў лесу.

● Каля 300 рабочых, служачых і калгаснікаў у гэтым годзе навучаліся ў Горацкай сярэдняй школе рабочай моладзі.

● «Аўтобус у горадзе» – так называлася невялікая заметка, надрукаваная ў № 60 за 30 мая. Магілёўская аўтатранспартная кантора выдзеліла г. Горкі пасажырскі аўтобус на 20 месцаў. Ён пачаў курсіраваць па маршруце гарадок БСГА – станцыя Пагодзіна.

● Урачыста адзначыў раён 10-годдзе вызвалення ў памятным 1944-м, калі Чырвоная армія выгнала захопнікаў з нашай зямлі. У нумары за 27 чэрвеня з выкарыстаннем лічбаў і фактаў у газеце было паказана, чаго дасягнуў Горацкі край за гэты час напружанай і стваральнай працы.

● Прамысловасць выпускала прадукцыі ў параўнанні з 1945 годам больш чым у 10 разоў. У 2 разы былі павялічаны пасяўныя плошчы калгасаў. Працаўнікі ўзвялі 6300 жылых дамоў калгаснікаў, 16 клубаў, адбудавалі вёскі Кукшынава, Тушавая, Мацюты, Чапялінка і многія іншыя.

● За час вайны разбуранымі аказаліся 9 сярэдніх, 7 сямігадовых і 47 пачатковых школ. Праз дзесяць год пасля вызвалення ў раёне функцыянавала 86 школ, у якіх навучалася больш 7800 дзяцей. Значная частка ўстаноў адукацыі была ўкамплектавана кваліфікаванымі кадрамі.

● У першы пасляваенны год працавала адна бібліятэка – раённая. У 1954-м іх было намнога больш:
9 сельскіх, 5 – пры хатах-чытальнях, раённая дзіцячая, дзясяткі бібліятэк у калгасах, МТС, на прадпрыемствах, ва ўстановах і школах.

● Традыцыйна газета расказвала пра лепшых працаўнікоў. Так, 25 жніўня героем публікацыі быў малады механізатар Пётр Коцікаў з калгаса імя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Ён меў лепшы вынік на жніве: на рахунку лідэра было 277 гектараў.

● Яшчэ адзін механізатар-камсамолец, прадстаўнік Гарской МТС Уладзімір Сувееў за высокія паказчыкі ў выкарыстанні тэхнікі і выкананні гадавога вытворчага задання атрымаў узнагароду Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР – значок «Выдатнік сельскай гаспадаркі».

Падрыхтавала Тамара ДРАЗДОЎСКАЯ

Последние новости

ВНС

Владимир Павловский: «Голос молодежи на ВНС станет драйвером конкретных решений»

17 декабря 2025
Читать новость
Новости

Белорусскому кино – больше века

17 декабря 2025
Читать новость
Главные новости

Резиденция Деда Мороза распахнула свои двери для детей на базе отдыха «Мерея» в агрогородке Ленино

17 декабря 2025
Читать новость
Сад и огород

Сколько раз на одном месте можно сажать клубнику: главная ошибка 90% дачников

17 декабря 2025
Читать новость
Приемы и прямые линии

Выездной прием граждан и представителей юридических лиц будет осуществлять заместитель председателя райисполкома

17 декабря 2025
Читать новость
ВНС

Ветеран труда Любовь Волчкова: «Молодежи предстоит дальше строить и укреплять нашу Беларусь»

17 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем