Сухая трава гарыць усё часцей

Сухая трава гарыць усё часцей

З надыходам вясны штогод пачынаюцца праблемы з узгараннем сухой расліннасці. Грамадзяне, наводзячы парадак на сваёй тэрыторыі, спальваюць смецце, сухую траву і мінулагодняе лісце. Людзі кідаюць непатушаныя запалкі і цыгарэты ў сухую траву, а гэта можа прывесці да пажару, стварыць пагрозу жыццю і здароўю людзей, іх маёмасцi

За прыкладамі далёка хадзіць не трэба. З пачатку пажаранебяспечнага перыяду на тэрыторыі Горацкага раёна ўжо адбылося 2 узгарання травы.

Узгаранні сухой расліннасці адбыліся ў раёне 9 сакавіка ў в. Кузвіна і 13 сакавіка ў в. Лебедзева. Схема ўзнікнення і абставінаў пажараў аднолькавая пры ўтылізацыі смецця грамадзяне парушылі патрабаванні пажарнай бяспекі, не ачысцілі месцы для развядзення вогнішчаў ад сухой расліннасці, – расказвае начальнік Горацкага РАНС Дзмітрый Казлоў. – Агонь на ўласным падворку або проста побач з будынкамі можа лёгка стаць прычынай узгарання і нанесці шкоду, а то і поўнасцю знішчыць пабудовы або прыпаркаваны побач транспарт. Полымя цяжка спыніць і пацярпець можа не толькі маёмасць, але і сам падпальшчык. Таму, калі полымя выйшла з-пад кантролю, не адкладайце, выклікайце ратавальнікаў па тэлефонах 101 або 112

Каб зусім пазбегнуць пажару, неабходна прытрымлівацца нескладаных рэкамендацый ратавальнікаў. Не выпальвайце сухую траву, не пакідайце касцёр без нагляду і не давярайце кантроль за ім дзецям. Спальвайце сухую расліннасць толькі ў зацішнае надвор’е, пры наяўнасці пад рукой першасных сродкаў пажаратушэння і на бяспечнай адлегласці ад будынкаў і збудаванняў.

Выконванне гэтых простых правіл дапаможа вам навесці парадак на ўласным участку без пагрозы для сябе і навакольных.

Вікторыя САФРОНАВА
Інспектар СПіВА Горацкага РАНС

Последние новости

Новости

Владимир Павловский поздравляет жителей Горецкого района с одним из главных государственных праздников – Днем Конституции Республики Беларусь

15 марта 2025
Читать новость
Новости

Районная власть поздравляет жителей Горецкого района с Днем Конституции Республики Беларусь

15 марта 2025
Читать новость
Новости

Руководство Могилевской области поздравляет всех жителей с Днем Конституции Республики Беларусь

15 марта 2025
Читать новость
Главные новости

Поздравление Президента Беларуси с Днем Конституции

15 марта 2025
Читать новость
Новости

Народные приметы на 15 марта 2025 года: что нельзя делать в этот день

15 марта 2025
Читать новость
Новости

Гороскоп на 15 марта 2025 года: что обещают астрологи

15 марта 2025
Читать новость

Рекомендуем