Мерапрыемства да Дня горада арганізавалі ў Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі

Мерапрыемства да Дня горада арганізавалі ў Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі

Літаратурна-музычная вечарына «Мой край – маё натхненне» прайшла ў Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі

орыка-этнаграфічным музеі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Саюза пісьменнікаў Беларусі і народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова”, супрацоўнікі ўстаноў культуры, прадстаўнікі духавенства, вучні школ і студэнты БДСГА, ветэраны працы.

Любоў да Радзімы і яе людзей з’яўляецца крыніцай натхнення для многіх горацкіх паэтаў і кампазітараў. На вечарыне гучалі вершы Ніны Кавалёвай, Льва Васільева, Алеся Клачкова, Алесі Цэван, Наталлі Ніканчук, Алесі Азаранкі, Лідзіі Андрэевай, Аляксандра Ведзянеева, Святланы Цярэшкі, Надзеі Курбасавай, Ларысы Грушынай, Валянціны Мажугінай і іншых, прысвечаныя Горацкаму краю.

У выкананні народнага акадэмічнага хору “Спадчына”, салістак Надзеі Курбасавай, Анастасіі Жарыкавай і вучаніцы дзіцячай школы мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства г. Горкі Марыі Цыркуновай прагучалі песні  “Горад над Проняй”, “Дыялогі пра салдатаў”  (сл. і муз. Ніны Кавалёвай), “Майму гораду” (сл. Ніны Кавалёвай, муз. Валянціны Макеевай), “Горкі-Горы” (сл. Святланы Цярэшкі, муз. Валянціны Макеевай), “Мой Горацкі край урачысты…” (сл. Наталлі Ніканчук, муз. Ганны Калікінскай), “Вясёлая песенька” (сл. Святланы Цярэшкі, муз. Ганны Калікінскай).

Павага да свайго кутка мае асабліва важнае значэнне ў духоўным станаўленні чалавека. Настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці “Спарыцельніца хлябоў” іерэй Мікіта Храмянкоў і настаяцель храма Святой Жываначальнай Троіцы аграгарадка Расна Дрыбінскага раёна іерэй Генадзь Мартынаў павіншавалі прысутных з Днём горада. У сваіх выступленнях яны засяродзілі ўвагу на тым, што павагу і любоў да роднага краю мы бачым найперш у Бібліі. 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Цэван звярнула ўвагу на асаблівую творчую атмасферу Горацкага краю. “Я люблю наш зялёны горад Горкі, навакольныя вёскі, лясы, палі і азёры. Усё тут нібы прасякнута натхненнем”, – адзначыла паэтка і прачытала верш “Мілы сэрцу край”. 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Ніканчук прыгадала свае студэнцкія гады і тое першае ўражанне, якое пакінулі Горкі ў яе душы. Наталля Валянцінаўна расказала, што сваю кнігу, дэтэктыўны раман “…Кранаючы неба рукамі” яна пісала менавіта пра Горкі і прысвяціла гэты літаратурны твор свайму любімаму гораду. Напрыканцы выступлення яна прачытала верш “Запаветны мой край беларускі”.

Пісьменніца Ларыса Іванова звярнулася да прысутных з такімі словамі:  “Дваццаць гадоў таму назад я звязала сваё жыццё з Горацкім раёнам. Я шчыра ўдзячная гэтай зямлі, бо тут я сустрэла свайго мужа, тут нарадзіліся мае дзеці, тут адбываецца маё прафесійнае і творчае развіццё. Горацкі раён стаў маім домам. Я лічу, што галоўная каштоўнасць роднага краю, яго душа і сэрца – гэта людзі, бо менавіта яны ствараюць яго гісторыю. Наша задача сёння – не толькі захоўваць, берагчы ўсё тое, што пакінула нам мінулае пакаленне, а рабіць усё, што ад нас залежыць, каб і далей наш Горацкі край развіваўся і квітнеў, каб нашы дзеці ганарыліся тым, што нарадзіліся на горацкай зямлі.”.

Ветэран педагагічнай працы пісьменніца Людміла Дзёменская прачытала ўласны празаічны твор “Ішоў чалавек па зямлі” і выказала меркаванне, што любоў да Радзімы пачынаецца перш за ўсё з любові да свайго роду, бацькоў і дзяцей, блізкіх людзей. Яна пажадала прысутным любіць родную зямлю, бо толькі яна надае па жыцці сілы і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Ветэран педагагічнай працы Валянціна Копач прывяла прыклады праяўлення патрыятызму і мужнасці з мастацкай літаратуры і падкрэсліла, што “калі ў грудзях нашых б’ецца высакароднае сэрца, мы павінны любіць сваю Радзіму, адчуваць еднасць з далёкімі продкамі, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы”. 

На мерапрыемстве выступіў таксама наш зямляк з вёскі Гарадзец, які зараз жыве ў Оршы, паэт Пётр Аўраменка. 

Супрацоўнікамі цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага была падрыхтавана літаратурная выстава, дзе экспанаваліся выданні па гісторыі Горацкага краю, зборнікі мясцовых аўтараў, кнігі членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама бібліяграфічныя даведнікі па іх творчасці. 

Людміла Дзеружкова,
кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова”

Последние новости

Новости

С 20 ноября проходит месячник по сбору ВМР

23 ноября 2024
Читать новость
Главные новости

Преодолеть коррупцию – совместными усилиями власти и правоохранительных органов

23 ноября 2024
Читать новость
Новости

Народные приметы на 23 ноября 2024 года: что нельзя делать в этот день

23 ноября 2024
Читать новость
Новости

Гороскоп на 23 ноября 2024 года: что обещают астрологи

23 ноября 2024
Читать новость
Главные новости

Сегодня в Горках чествовали лучших тружеников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

22 ноября 2024
Читать новость
Новости

Александр Кривенков вручил Грамоту и ценный подарок ветерану труда, водителю ОАО “Горецкое” Владимиру Войтеховскому

22 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем