У раённым музеі ў рамках Тыдня народнага адзінства адбылася творчая сустрэча з паэтамі

У раённым музеі ў рамках Тыдня народнага адзінства адбылася творчая сустрэча з паэтамі

«Пад адным небам» — пад такой назвай у рамках Тыдня народнага адзінства ў Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі адбылася творчая сустрэча членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі і народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» Наталлі Ніканчук і Алесі Цэван з вучнямі СШ № 2 і № 3 г. Горкі

Наталля Валянцінаўна родам з Заходняй Беларусі, яна не адзін раз чула ад дзядулі і бацькі аб тым, як там жылі людзі, як марылі далучыцца да Савецкай краіны, якая знаходзілася на ўсходзе. «Жыццё «пад Польшчай» не было салодкім, школ амаль не было, а калі дзяцей і аддавалі ў нейкую аддаленую навучальную ўстанову, то выкладанне там вялося выключна на польскай мове. Таму дзень 17 верасня 1939 года, калі Чырвоная армія пайшла ў вызваленчы паход і аб’яднала спрадвечна беларускія землі, было сапраўдным святам для заходніх беларусаў. Адразу пасля аб’яднання ў нашай вёсцы Мервіны адчынілася школа, і дзеці пачалі вучыцца на беларускай мове, на якой, дарэчы, усе размаўляюць там і цяпер», — адзначыла паэтка.

Потым яна прачытала верш Янкі Купалы «Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…», а таксама ўласныя вершы «Пад адзіным небам», «Братам славянам», «У блакіце нябёсаў маёй Беларусі» і інш. Наталля Валянцінаўна пажадала моладзі любіць сваю Радзіму, шанаваць яе традыцыі і культуру, ведаць гісторыю сваёй краіны і чытаць добрыя кнігі.

Алеся Цэван адзначыла, што «галоўнае багацце кожнай краіны — яе народ. Дзеля сваёй будучыні ён павінен быць адзіным і згуртаваным. Дзень народнага адзінства служыць яшчэ адным напамінам аб непарушнасці і самадастатковасці беларускай нацыі. Ён сімвалізуе яднанне беларускага народа, пераемнасць усіх яго пакаленняў, неабыякавасць кожнага грамадзяніна да лёсу сваёй краіны і жаданне нашай Радзіме далейшага росквіту». Паэтка прачытала вершы «Беларусь мая прыгожая» «Не згараючы», «Над нашай краінай шляхі жураўліныя» і інш.

Вершы аб роднай Беларусі, непаўторнасці і прыгажосці прыроды, яе добразычлівым і гасцінным народзе чыталі таксама горацкія аўтары Аляксандр Ведзянееў і Валянціна Мажугіна.

Шчырыя вершы нашых паэтаў абудзілі ў моладзі пачуццё гонару за сваю родную Беларусь, за наш працавіты народ і жаданне рабіць усё дзеля яе росквіту і дабрабыту.

Людміла ДЗЕРУЖКОВА,
кіраўнік народнага аматарскага аб’яднання “Роднае слова”

Последние новости

Новости

Дошколята познакомились с традициями Пасхи

17 апреля 2026
Читать новость
Здоровые Горки

Юные футболисты вышли на поле памяти: в Горках стартовал турнир в честь воинов-интернационалистов

17 апреля 2026
Читать новость
Приемы и прямые линии

Прямая линия с заместителем директора УКПП «Коммунальник» по котельно-тепловому хозяйству

17 апреля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Передовики при проведении весенне-полевых работ по состоянию на 16 апреля

17 апреля 2026
Читать новость
Новости

Областная межведомственная рабочая группа проводит изучение состояния работы с населением в государственных органах и организациях

17 апреля 2026
Читать новость
Новости

Поздравляем с 95-летием со дня выхода первого номера газеты «Голас Кастюкоўшчыны»

17 апреля 2026
Читать новость