Калядкі ў школе мастацкіх рамёстваў

Калядкі ў школе мастацкіх рамёстваў

Стала традыцыйным у дзіцячай школе мастацкіх рамёстваў праводзіць ёлку для дзяцей на Каляды.

Гэта свята, якім завяршалі стары год і пачыналі новы.

У святочна ўпрыгожанай зале, дзяцей сустракалі гаспадар з гаспадыняю, ёлка, убраная цацкамі, зробленымі рукамі вучняў школы з гліны, саломкі і іншых прыродных матэрыялаў.

Радасць дзецям прынеслі галоўныя героі свята – Дзед Мароз, Снягурка, а таксама казачныя героі – Кашчэй, Баба Яга, Лешы.

Дзеці з вялікім захапленнем вадзілі карагоды, спявалі песні, расказвалі вершы, разгадвалі загадкі, гулялі ў эстафеты і гульні. Кожны ўдзельнік свята атрымаў цукеркі ад Дзеда Мароза.

Завіталі на свята таксама калядоўшчыкі, якія віншавалі ўсіх прысутных, зычылі здароўя і багацця. Павадыр прыйшоў з “казою” і “цыганкай”.

Хочацца аддзячыць педагогаў і дзяцей, якія надалі святу асаблівы настрой, выклікалі эмацыянальны ўздым,  павіншаваць калектыў і  вучняў з Новым годам і святам Каляды, пажадаць творчых поспехаў, здароўя, сямейнага дабрабыту, мэтанакіраванасці і ўсяго самага найлепшага.

Людміла СТАЎСКАЯ,
дырэктар ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў і мастацкіх рамёстваў г. Горкі”.

Фота Міхаіла ЛЯЎЦОВА

Последние новости

Новости

Госконтроль оштрафовал могилевского оптовика за завышение цен на стройматериалы для госсектора

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально>Новости республики

Свое жилье на старте карьеры: как молодому специалисту получить арендную квартиру

11 сентября 2026
Читать новость
Новости

Как реклама фастфуда разрушает пищевые привычки детей: мнение кандидата наук

11 сентября 2026
Читать новость
Главные новости

В жилетах и с удостоверениями: кто и зачем будет ходить по домам белорусов осенью 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Новости

Общественное обсуждение вопроса планируемого удаления объектов растительного мира

11 сентября 2026
Читать новость
Главные новости

Сила земли горецкой: как вековые традиции объединяют поколения

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем