Сустрэча з пісьменнікамі

Сустрэча з пісьменнікамі

26 лістапада ў ДУА “Аўсянкаўская сярэдняя школа Горацкага раёна” адбылася цікавая і запамінальная сустрэча з пісьменнікамі Горацкага краю, прысвечаная юбілейнай даце, — 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Нягледзячы на неспрыяльнае лістападаўскае надвор’е і суботні дзень, большасць вучняў 5–11 класаў прыйшлі ва ўстанову адукацыі, каб бліжэй пазнаёміцца з паэтамі-землякамі, людзьмі творчымі, таленавітымі

Кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова” Людміла Дзеружкова прадставіла прысутным гасцей: членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталлю Ніканчук, Алесю Цэван, а таксама Аляксандра Ведзянеева. Потым расказала вучням пра само літаратурнае аб’яднанне, у якое уваходзіць на сённяшні дзень 25 чалавек. Створана яно было ў 1986 годзе. На слайдах вучні ўбачылі фатаграфіі не толькі сучасных паэтаў-землякоў, але і прадстаўнікоў старэйшага пакалення — Ніны Кавалёвай, Сяргея Кісялёва, Аляксандра Клачкова, Міхаіла Уласенкі, Анатоля Прохарава і іншых. Некаторыя з іх, на жаль, пайшлі ўжо з жыцця. Гледзячы на гэтыя фотаздымкі, усе адчулі гонар за свой родны край, за тых, хто праславіў яго сваімі цікавымі творамі.

Людміла Мікалаеўна паведаміла, што аўтары, якія сёння прысутнічаюць у школе, не толькі пішуць вершы, апавяданні, казкі, раманы, але і ўдзельнічаюць у розных абласных, рэспубліканскіх літаратурных фестывалях і конкурсах.

Наталля Ніканчук з усёй шчырасцю чытала свае вершы на беларускай мове. Вучні даведаліся, што Наталля Валянцінаўна працуе ў розных жанрах: вершы, паэмы, апавяданні, раманы. З вялікім задавальненнем усе слухалі невялікае апавяданне “Згублены гузічак”. Пасля пачутага згадзіліся з паэтэсай, што кожны павінен быць на сваім месцы і прыносіць карысць. Наталля Валянцінаўна любіць маляваць, і многія ілюстрацыі ў зборніках асабіста яе. Дзеці пазнаёміліся з кнігай вершаў “Любоў — крылатая істота”, кнігай прозы “…Кранаючы неба рукамі”, якія прывезла з сабой пісьменніца.

З вялікай увагай удзельнікі сустрэчы слухалі Алесю Цэван, якая піша вершы і на рускай, і на беларускай мовах. Пагарталі яе зборнікі “Овеянная нежностью небес” і “Отпечаток Мечты”. Між іншым, Алеся Дзмітрыеўна — маці трох дзетак, таму не дзіўна, што многа вершаў, казак, апавяданняў у яе для маленькіх чытачоў. Даведаліся, што некаторыя вершы паэтэсы пакладзены на музыку магілёўскім кампазітарам Аляксандрам Кажурыным. А яшчэ пісьменніца з’яўляецца пераможцай міжнароднага літаратурнага конкурсу “Новыя галасы”. На памяць аб сабе пісьменніца пакінула ў школе зборнік вершаў “Отпечаток Мечты”.

Аляксандр Ведзянееў родам з Горацкага раёна. Ён таксама піша вершы на беларускай і рускай мовах. Дзецям напомніў, што родная мова дадзена нам продкамі, і яе трэба берагчы. Аляксандр Валер’евіч піша вершы духоўнай, патрыятычнай, філасофскай, любоўнай тэматыкі. Прачытаўшы некалькі сваіх вершаў, паэт зрабіў выснову, што памяць народа — гэта самае вялікае багацце, якое і называецца спадчынай. Род і народ яднаюцца адным словам — Радзіма. Любіць яе —значыць ведаць яе мінулае, жыць яе цяперашнім, клапаціцца пра яе будучыню. У адным са сваіх твораў паэт прызнаецца: “Куды б ні закінуў нас лёс, якія б экзатычныя краявіды мы ні пабачылі, нас заўсёды клічуць да сябе беларускія лясы і палі, азёры і рэкі”. Вучням цікава было пазнаёміцца з кнігай “Душою всей на Бога уповая”, у якой вершы напісаны спосабам акраверша. Гэта значыць, пачатковыя літары радкоў ствараюць якое-небудзь слова. Такая незвычайная форма вершаў вельмі здзівіла і ўразіла. Паэт падпісаў і падарыў школе гэты зборнік вершаў.

Шчырымі апладысментамі і дарослыя, і дзеці выказалі сваю ўдзячнасць паважаным гасцям. Думаецца, сустрэча пакінула добры і незабыўны след у сэрцах усіх, хто на ёй прысутнічаў. І заўсёды на зямлі Купалы і Коласа будзе гучаць роднае слова: трывалае, прачулае, разумнае, ласкавае.

Таццяна ДЗЕМЯНКОВА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА
“Аўсянкаўская сярэдняя школа Горацкага раёна”

Последние новости

Главные новости

Вопросы обеспечения безопасности несовершеннолетних детей были вынесены на обсуждение на районном родительском собрании

17 декабря 2025
Читать новость
80 лет Великой Победы

ГУК «Горецкая районная библиотечная сеть» победило в областном конкурсе видеороликов «Лица Победы»

17 декабря 2025
Читать новость
Официально

Лукашенко: продолжение войны в Украине приведет к глобальному конфликту

17 декабря 2025
Читать новость
Новости

Народные приметы на 17 декабря 2025 года: что нельзя делать в этот день

17 декабря 2025
Читать новость
Новости

Гороскоп на 17 декабря 2025 года: что обещают астрологи

17 декабря 2025
Читать новость
РОЧС

В районе провели информационную кампанию и напомнили гражданам о важности установки АПИ

16 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем