Адбылася прэзентацыя альманаха абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Там ёсць горацкія аўтары

Выданне літаратурнага зборніка — гэта заўсёды падзея ў творчым асяроддзі. Па традыцыі пасля выхаду адбываецца прэзентацыя кнігі, куды запрашаюць аўтараў і аматараў паэзіі і прозы. Аб гэтым і ролі пісьменніка ў жыцці грамадства ўпэўнена гаварыла кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова” Людміла Дзеружкова.

На мінулым тыдні ў Цэнтральнай бібліятэцы імя М. Гарэцкага прэзентавалі альманах абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі “Прыдняпроўе. Магілёўшчына літаратурная”. Ён прысвечаны Году малой Радзімы, Году народнага адзінства і 15-годдзю ўтварэння гэтай творчай арганізацыі.

На мерапрыемстве прысутнічалі горацкія аўтары, творы якіх уключаны ў альманах. Гэта члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Ніканчук, Алеся Цэван і паэтэса Алеся Азаранка.

У ролі вядучай выступіла супрацоўнік бібліятэкі Алена Марозава. Яна расказала аб Саюзе пісьменнікаў Беларусі, яго кіраўніку і старшынях аддзяленняў, магілёўскіх пісьменніках. Асобная ўвага была ўдзелена Аляксандру Казеку — рэдактару-ўкладальніку альманаха, старшыні Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Прысутныя маглі паслухаць вершы аўтара ў відэазапісу.

Альманах складаецца з некалькіх раздзелаў: “Паэзія”, “Проза”, “Нашы сябры”, “Новыя імёны”, “Пераклады”, “Публіцыстыка”, “Крытыка і літаратуразнаўства”, “Сатыра і гумар”.

Падзяліліся ўражаннямі аб зборніку горацкія аўтары. Наталля Ніканчук расказала гісторыю стварэння твора, які ўвайшоў у альманах. Алеся Цэван і Алеся Азаранка прачыталі свае вершы. А творы Міхаіла Уласенкі, змешчаныя ў раздзеле “Сатыра і гумар”, гучалі ў выкананні Дзіяны Цярэнцьевай. Свае думкі аб зборніку і ролі роднай мовы выказалі горацкі паэт Аляксандр Ведзянееў, аматар літаратуры Надзея Курбасава.

Мерапрыемства атрымалася добрым. Чарговы альманах пацвярджае, што творчасць магілёўскіх аўтараў вельмі разнастайная і прадстаўлена рознымі жанрамі. Можна павіншаваць з выхадам зборніка ўсіх, хто да гэтага мае дачыненне і пажадаць ім плённай творчай дзейнасці.

Валерыя ДРАЗДОЎСКАЯ
Фота аўтара

Последние новости

Новости

Приметы на 17 июля: что можно и чего нельзя делать в этот день

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Гороскоп на 17 июля: что обещают астрологи

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Трагедия с маленьким ребенком: 4-летний ребенок утонул в искусственном водоеме

16 июля 2026
Читать новость
Новости

На «Славянском базаре в Витебске» открылся «Кукольный квартал»

16 июля 2026
Читать новость
Новости

Единый день информирования в БГСХА: как не стать жертвой мошенников и не попасть в ДТП?

16 июля 2026
Читать новость
Новости

Транспортная инспекция информирует: с 13 по 20 июля усилен контроль за крупногабаритным транспортом

16 июля 2026
Читать новость