Пераможцы і прызёры літаратурнага конкурсу “Думкай і словам з’яднаныя” адзначаны дыпломамі і прызамі

У Год народнага адзінства і 35-годдзя заснавання народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова” ў Горацкім раёне праходзіў конкурс “Думкай і словам з’яднаныя”, прысвечаны гэтым значным падзеям.

Нагадаем, што яго арганізатарамі выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы гісторыка-этнаграфічны музей, народнае літаратурнае аб’яднанне “Роднае слова” пры фінансавай падтрымцы раённых грамадскіх арганізацый “Беларускі саюз жанчын” і “Белая Русь”, раённага савета ветэранаў і рэдакцыі газеты “Горацкі веснік”. 

У конкурсе прынялі ўдзел 33 аўтары —  ад школьнікаў, навучэнцаў педагагічнага каледжа, студэнтаў БДСГА да працуючых і пенсіянераў. Конкурс сапраўды аб’яднаў людзей рознага ўзросту, адукацыі, сферы дзейнасці. Агульнае для ўсіх яго ўдзельнікаў — гэта любоў да сваёй радзімы, творчасці і літаратурнага слова. Гэтыя важныя паняцці яднаюць розных людзей. І вельмі прыемна гэта адзначыць у Год народнага адзінства.

Журы вызначыла пераможцаў і прызёраў конкурсу, заахвоціла дыпломамі ўдзельнікаў і памятнымі падарункамі тых, каму крыху не хапіла балаў да прызавога месца. На жаль, з-за эпідсітуацыі не атрымалася, як планавалася раней, сабраць разам усіх удзельнікаў і ўрачыста адзначыць  заслужанымі ўзнагародамі. Але кожнаму пераможцу і прызёру былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі па месцы вучобы, работы ці пражывання. 

З імёнамі пераможцаў у пэўных намінацыях і ўзроставых катэгорыях можна будзе пазнаёміцца на старонках газеты “Горацкі веснік”.

Галіна КАЖЭЎНІКАВА

Последние новости

Без рубрики

«Все свое, родное!»: в Сеньково прошел самый душевный деревенский праздник

31 августа 2026
Читать новость
Новости

Преданные и брошенные: почему вчерашние любимцы оказываются в службе отлова

31 августа 2026
Читать новость
Новости

В первый класс без стресса: эксперты назвали идеальный возраст для старта учебы

31 августа 2026
Читать новость
Новости

«Орлята» и «Клевые ребята»: как прошел август в лагере СШ №2

31 августа 2026
Читать новость
Новости

Что изменится в кошельках и на улицах: гид по сентябрьским новшествам

31 августа 2026
Читать новость
Главные новости

Председатель райисполкома Николай Орлёнок провел планерку с активом района

31 августа 2026
Читать новость