Гімназісты сустрэліся з горацкай паэтэсай Алесяй Цэван

 

Вучні горацкай гімназіі сустрэліся з таленавітай  зямлячкай, выкладчыкам БДСГА, членам літаратурнага аб’яднання “Роднае слова”, паэтэсай Алесяй Цэван.

 

 

Гутарку распачала Людміла Дзеружкова, кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова”, якая пазнаёміла ўдзельнікаў гасцёўні з сучаснымі горацкімі паэтамі і пісьменнікамі, зборнікамі іх твораў.

Жыццё чалавека шматграннае, часам непрадказальнае, але заўсёды цікавае і непаўторнае. Але кожны чалавек пачынаецца з той мясціны, дзе ён нарадзіўся, зрабіў першыя крокі. Таму вершы Алесі Цэван аб Радзіме гучалі асабліва цёпла і светла.

Вучням было цікава пачуць успаміны аўтара пра яркія ўражанні з яе дзяцінства, разважанні пра тэндэнцыю сучаснай моладзі шукаць шчасця на чужых землях. Усхвалявала вучняў і пейзажная лірыка, бо, як адзначыла паэтэса, менавіта прырода – невычэрпная крыніца натхнення.

Ажыўленую гутарку ў вучняў выклікалі вершы Алесі Дзмітрыеўны пра каханне і сэнс жыцця. Удзельнікі гасцёўні таксама паспрабавалі сябе ў майстэрстве напісання вершаў. Шчырая гутарка з паэтэсай абудзіла ў падлеткаў цэлы букет эмоцый і пачуццяў, жаданне і далей запрашаць да сябе ў госці мастакоў слова.

 

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Таццяна Конышава і Алена Шкуратава

Последние новости

Новости

Открытие XXXV Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Приметы на 17 июля: что можно и чего нельзя делать в этот день

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Гороскоп на 17 июля: что обещают астрологи

17 июля 2026
Читать новость
Новости

Трагедия с маленьким ребенком: 4-летний ребенок утонул в искусственном водоеме

16 июля 2026
Читать новость
Новости

На «Славянском базаре в Витебске» открылся «Кукольный квартал»

16 июля 2026
Читать новость
Новости

Единый день информирования в БГСХА: как не стать жертвой мошенников и не попасть в ДТП?

16 июля 2026
Читать новость