У бiблiятэцы БДСГА 15 верасня адбудзецца адкрыццё праекта «Духоўны патэнцыял кнiжнай культуры», прысвечаны 500-годдзю беларускага кнiгадрукавання

Галоўнай асобай на праекце будзе Яе Вялікасць Кніга – вялікая кніжная выстава “Лепшых кніг адкрыты нам старонкі” адлюструе  самыя цікавыя кнігі беларускіх выдавецтваў, якія захоўваюцца ў фондах дзвюх бібліятэк: раздзелы выставы пазнаёмяць з кнігамі аб лёсе і дзейнасці Францаска Скарыны і іншых асветнікаў беларускай зямлі. У раздзеле “Кнігі… яны такія розныя” можна убачыць самыя вялікія і самыя маленькія кнігі, якія захоўваюцца ў фондах дзвюх бібліятэк. Асобны раздзел выставы “Жыццё, адданае кнігам” будзе прысвечаны Дзям’яну Раманавічу Новікаву, які ўзначальваў бібліятэку акадэміі з 1920 па 1976 год. Упэўнены, што асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выставы вызавуць кнігі, сабраныя ў раздзеле “Літаратурная прастора Горак”, дзе можна будзе убачыць творы нашых горацкіх аўтараў. А кнігі, сабраныя пад назвай “Аўтограф на памяць”, нагадаюць нам аб тых  людзях, якія вучыліся у акадэміі, наведвалі наш горад ці жывуць у ім і пакінулі ў бібліятэках кнігі са сваімі пажаданнямі.

У межах праекта на працягу кастрычніка і лістапада чакаецца правядзенне самых розных культурна-асветніцкіх мерапрыемстаў: гэта і літаратурна-музычныя вечарыны, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа, і літаратурна-гістарычнае падарожжа “Кніжнымі шляхамі Беларусі”, у якім будуць згаданы тыя кнігі, якія пакінулі значны след у развіцці нашай літаратуры і культуры, творчыя сустрэчы з горацкімі аўтарамі. Акрамя гэтага, будзе арганізавана правядзенне гутарак  “Скарына і яго час” сярод студэнцкай і вучнёўскай моладзі на куратарскіх і класных гадзінах (папярэдні запіс па тэлефоне 7-87-92).

Запрашаем усіх жадаючых і на адкрыццё праекта, якое будзе прымеркавана да Дня бібліятэк у Рэспубліцы Беларусь і адбудзецца 15 верасня ў 14 гадзін.

Последние новости

Главные новости

Парламентарий Владимир Павловский посмотрел, как СШ №1 готовится к новому учебному году

22 июля 2026
Читать новость
Главные новости

Диалог о будущем, выборе и возможностях

22 июля 2026
Читать новость
Новости

Открываем туристический потенциал Могилевщины!

22 июля 2026
Читать новость
Главные новости

Узнали, о чем говорил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь, первый секретарь ЦК ОО «БРСМ» Владимир Павловский на встрече с трудовым коллективом ОАО «Молочные горки»

22 июля 2026
Читать новость
Афиша

Афиша выходного дня

22 июля 2026
Читать новость
Новости

Прежде чем сварить грибной суп – прочитайте это!

22 июля 2026
Читать новость