Таццяна Жарыкава з вёсцы Пална нашага раёна — фіналіст рэспубліканскага літаратурнага конкурса «Брама­Мар-Юні 2017»

Хачу пазнаёміць вас з незвычайнай дзяўчынай. Хто ж яна такая? І чаму менавіта пра яе захацелася напісаць?

На першы погляд, звычайная школьніца, худзенькая, сціплая, з блакітнымі вачыма. Але зазірніце ў іх глыбей і вы ўбачыце, колькі ў іх дабрыні, пяшчоты, шчырасці.

Таццяна Жарыкава жыве ў вёсцы Пална нашага раёна. Яна з мнагадзетнай сям’і. Маці — хатняя гаспадыня, займаецца выхаваннем дзяцей і дамашняй гаспадаркай. Бацька працуе ў жывёлагадоўлі КСУП «Аўсянка імя І. І. Мельніка». Сям’я дружная, працавітая. І дачку прывучылі быць адказнай, справядлівай і спагад­лівай.

Таццяна ў гэтым годзе заканчвае ДУА «Аўсянкаўская сярэдняя школа Горацкага раёна», і нам, настаўнікам, шчыра кажучы, шкада расставацца з такой выпускніцай. Застаецца задавальненне і радасць ад працы з такімі вучнямі.

Таццяна на працягу ўсёй вучобы ў школе актыўна ўдзельнічала ў многіх навуковых і творчых конкурсах, алімпіядах і займала прызавыя месцы. Толькі ў гэтым навучальным годзе яна заняла 2-е месца на ІІ-м этапе і 3-е месца на ІІІ-м этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры (настаўнік Т. А. Калько), 3-е месца на ІІ-м этапе рэспубліканскай алімпіяды па нямецкай мове (настаўнік
М. Ф. Калько), 3-е месца на раённым этапе алімпіяды па курсе «Вялікая Айчынная вайна» (настаўнік Л. М. Бандарэнка).

Таццяна Жарыкава з’яўляец­ца фіналістам рэспубліканскага літаратурнага конкурса «Брама­Мар-Юні 2017» у намі­нацыі «проза» (фантастыка). Яна ўдзельнічала ў рэспубліканскім завочным конкурсе літаратурных работ юных паэтаў і празаікаў «Слова ў пераплёце», прысвечаным 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, дзе заняла 2-е месца на раённым этапе (настаўнік Т. А. Калько).

У Таццяны 3-е месца за даследчую работу па біялогіі «Назіранне за ростам і развіццём базіліка звычайнага на тэрыторыі Горацкага раёна» (настаўнік В. С. Хутлікава), а таксама 3-е месца на раённым этапе алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Россия и Беларусь: историческая духовная общность». У конкурсе «Молодежь – за жизнь, нравственность и семейные ценности» — гэта сумесны праект упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і сацыяльна-асветніцкай установы «Цэнтр падтрымкі Сям’і, Мацярынства і Дзяцінства «Пакрова» — у намінацыі «Целомудрие и верность — основа будущей успешной семейной жизни» заняла 2-е месца (настаўнік Т. А. Калько).

За ўклад у рэалізацыю маладзёжнай палітыкі, за якасную і добрасумленную работу, накіраваную на развіццё мала­дзёжнага руху, Таццяна Жарыкава ўзнагароджана граматай Горацкага раённага камітэта ГА «БРСМ».

І гэта яшчэ далёка не ўсё, што можна сказаць пра нашу выпускніцу. А якая цудоўная яна артыстка і спявачка! Усю душу і сэрца ўкладвае Таццяна ў песню. Амаль ніводнага канцэрта ў школе, а таксама на сцэне СДК аграгарадка Аўсянка і вёскі Пална не праходзіць без яе ўдзелу. Мы захапляемся яе талентам.

Вось такая вучаніца заканчвае нашу школу. Яна ніколі не спыняецца на дасягнутым, заўсёды ў творчым пошуку. Жадаем Таццяне поспехаў на выпускных іспытах. Няхай здзей­сняцца яе мары пры паступленні ў вну.

Таццяна ДЗЕМЯНКОВА,

кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў

ДУА «Аўсянкаўская сярэдняя школа Горацкага раёна» гуманітарнага цыкла.

Последние новости

Новости

Там, где родился, там и пригодился: в Староселье прошел День деревни

24 июля 2026
Читать новость
Новости

Светлана Сорокина из РУП «Учхоз БГСХА» стала лучшим оператором по искусственному осеменению КРС

24 июля 2026
Читать новость
Главные новости

Совещание о путях ускорения работы по ключевым инвестиционным проектам с зарубежными странами

24 июля 2026
Читать новость
Без рубрики

Студотряды в СЗАО «Горы»: реальный вклад в экономику и первый опыт для студентов

24 июля 2026
Читать новость
Новости

С 1 августа 2026 года в Беларуси увеличиваются размеры пособия по уходу за ребенком

24 июля 2026
Читать новость
Главные новости

Передовики на жатве

24 июля 2026
Читать новость