4 лістапада адбылася прэзентацыя новага зборніка твораў аўтараў з акадэміі

4 лістапада ў малой зале Палаца культуры акадэміі гучалі маладыя галасы літаратурнага «Парнаса» нашай установы адукацыі. Гэтым днём тут адбылася прэзентацыя зборніка паэзіі, прозы і публіцыстыкі «Маладыя галасы «Парнаса», які быў падрыхтаваны ў межах працы народнага літаратурнага аматарскага аб’яднання «Парнас».

Літаратурная імпрэза пачалася выступленнем прарэктара па выхаваўчай рабоце Максіма Патапенкі. У сваім слове ён падкрэсліў важнасць такой падзеі, як выхад кнігі, адзначыў, што гэта з’яўляецца моцным стымулам для тых студэнтаў, хто спрабуе свае сілы ў літаратурнай творчасці і ўпэўніў прысутных у тым, што рэктарат і надалей будзе ўважліва ставіцца да адоранай моладзі і пачынаючыя аўтары заўсёды могуць разлічваць на падтрымку ў здзяйсненні самых розных літаратурных праектаў.

Як узнікла ідэя такога выдання, якія творы трапілі ў кнігу, прысутныя даведаліся з выступлення складальніка зборніка і адказнага за выпуск Андрэя Пугача. Ён зазірнуў у гісторыю літаратурных традыцый акадэміі, сказаў, што выданне кніг членаў «Парнаса» (і калектыўных, і асобных аўтараў), з’яўляецца адным з важнейшых накірункаў працы літаратурнага аб’яднання. Андрэй Міхайлавіч шчыра падзякаваў маладых творцаў і ўсіх, ад каго залежыў выхад кнігі ў свет.

Шмат якія аўтары ўжо скончылі акадэмію, пайшлі ў вялікае жыццё, але ў многіх з іх назаўсёды застанецца неабходнасць выказваць свае думкі і пачуцці праз паэтычны і празаічны радок. Менавіта гэта падкрэсліла ў сваім выступленні кіраўнік літаратурнага клуба «Родник» Людміла Дзеружкова, якая дапамагла многім удзельнікам свайго творчага аб’яднання знайсці свой стыль і творчы почырк.

Вядома ж, на сустрэчы адбылося знаёмства са зместам прэзентуемай кнігі. Гучалі вершы, урыўкі з прозы ў выкананні аўтараў і ўдзельнікаў  народнага тэатра-студыі «Парадокс» (кіраўнік Валянціна Маркевіч) і клуба творчай моладзі «Дэбют» (кіраўнік Вікторыя Гардзеева).

Літаратурныя творы ўдала дапаўняліся адмысловым відэарадам (загадчык аддзела гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі імя Д. Р. Новікава Людміла Шаршнёва) і музычнымі нумарамі ў выкананні ўдзельнікаў народнай вакальнай эстраднай студыі «Золак» (кіраўнік Святлана Патупчык), народнага духавога аркестра (кіраўнік Васіль Малочка) і Андрэя Пугача.

Удзельнікі сустрэчы змаглі адчуць, што маладыя галасы, якія гучаць са старонак кнігі, вельмі розныя — удумлівыя, разважлівыя, лірычныя, занепакоеныя. І ўсе разам яны склаліся ў цікавую і разнастайную мелодыю, якая яшчэ раз сведчыць аб тым, што ў акадэміі вучыцца і працуе адораная моладзь.

Прэзентацыя завяршылася выступленнем кіраўніка народнага літаратурнага аб’яднання «Парнас» Святланы Ластачкінай, якая ўручыла аўтарам зборнікі і пажадала ім новых  поспехаў і натхнення.

Літаратурна-музычнае свята стала вынікам зладжанай і творчай працы Цэнтра студэнцкай мастацкай творчасці, аддзела гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі імя Д. Р. Новікава і народнага літаратурнага аб’яднання «Парнас».

Марыя СТУДНЁВА,
галоўны бібліятэкар аддзела гуманітарна-асветніцкай работы

бібліятэкі імя Д. Р. Новікава УА БДСГА
Фота Міхаіла ЛЯЎЦОВА

Последние новости

ВНС

Владимир Павловский: «Голос молодежи на ВНС станет драйвером конкретных решений»

17 декабря 2025
Читать новость
Новости

Белорусскому кино – больше века

17 декабря 2025
Читать новость
Главные новости

Резиденция Деда Мороза распахнула свои двери для детей на базе отдыха «Мерея» в агрогородке Ленино

17 декабря 2025
Читать новость
Сад и огород

Сколько раз на одном месте можно сажать клубнику: главная ошибка 90% дачников

17 декабря 2025
Читать новость
Приемы и прямые линии

Выездной прием граждан и представителей юридических лиц будет осуществлять заместитель председателя райисполкома

17 декабря 2025
Читать новость
ВНС

Ветеран труда Любовь Волчкова: «Молодежи предстоит дальше строить и укреплять нашу Беларусь»

17 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем